У мінулыя выхадныя для членаў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Крупскага вузла электрасувязі была арганізавана пазнавальная экскурсія ў горад Магілёў па маршруце "Усходняя сталіца Беларусі"!
Па адной з версій назва сталіцы беларускага Падняпроўя — старажытнага горада Магілёва — пайшла ад спалучэння двух слоў «Могій і Леў», бо на працягу многіх стагоддзяў гэты горад, нібы магутны леў, супрацьстаяў войнам, бедствам і нягодам. Гісторыя гэтых мясцін насамрэч дзіўная і поўная неверагодных падзей і легендарных асоб, даведацца пра якія змаглі нашы ўдзельнікі.
У рамках экскурсіі ўсе наведалі гістарычныя і архітэктурныя славутасці горада, а таксама здзейснілі займальную прагулку па горадзе майстроў і заасаду.
Таксама з вялікім задавальненнем наведалі капліцу Параскевы Пятніцы, дзе была магчымасць пакаштаваць вады святой крыніцы і акунуцца ў прахалодную ваду купелі!
Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал і сачыце за абнаўленнямі!