У сучасным офісе "Белтэлекам" у Лепелі створана камфортнае безбар'ернае асяроддзе для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
"Белтэлекам" у чарговы раз стаў прыкладам для іншых арганізацый, паказаўшы, якімі павінны быць умовы і для супрацоўнікаў, і для наведвальнікаў, што памяшканне не толькі эстэтычна выглядае, але і забяспечвае максімальную функцыянальнасць. Тут ёсць працоўныя месцы для абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб. У сэрвісным цэнтры прадугледжаны пандус, кнопка для выкліку персаналу сэрвіснага цэнтра, мнемосхемы, тактыльная плітка, уваходная група абсталявана кантраснай маркіроўкай (жоўты круг).
Усё гэта забяспечвае камфорт і зручнасць для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, каб нават невідушчы чалавек змог самастойна арыентавацца ў памяшканні і без старонняй дапамогі.