100-годдзе ўтварэння Бешанковіцкага раёна адзначылі жыхары рэгіёна ў мінулыя выхадныя. У Цэнтры гарадскога пасёлка разгарнуліся тэматычныя пляцоўкі. Прайшло ўшанаванне ветэранаў працы, прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, узнагароджанне Ганаровых грамадзян раёна.
Асаблівым падарункам для раёна на яго юбілей стаў сертыфікат на ўстаноўку дзіцячага гульнявога комплексу " ЯСНА" ад "Белтэлекам".
Наш падарунак-сімвал клопату аб падрастаючым пакаленні і паляпшэння ўмоў для дзіцячага адпачынку і гульняў. Гульнявы комплекс будзе ўсталяваны ў адным з грамадскіх месцаў, што дазволіць дзецям праводзіць час на свежым паветры, развіваючы фізічную актыўнасць і сацыяльныя навыкі, - адзначыў начальнік Бешанковіцкага ўчастка электрасувязі Арцём Самсонаў.
Святкаванне завяршылася феерверкам, які асвятліў начное неба над Бешанковічамі, пакінуўшы ў сэрцах усіх удзельнікаў яркія ўспаміны пра дзень, поўны гонару, падзякі і надзеі на будучыню.