У мінулую суботу ў г. Валожыне прайшло галоўнае свята хлебаробаў "Дажынкі - 2024". Працавалі тэматычныя пляцоўкі, інтэрактыўныя зоны, гандлёвыя рады, гарады майстроў, фотазоны.
Кампанія «Белтэлекам» прыняла актыўны ўдзел у свяце. Каля іміджавага павільёна "ЯСНА" было па-сапраўднаму ясна і горача. Усіх наведвальнікаў павільёна, а таксама проста мінакоў, чакала маса сюрпрызаў ад «Белтэлекам»: вялізная колькасць розыгрышаў і віктарын ад вядучага, гульні і танцы для дзяцей і дарослых ад аніматараў, цукровая вата і аквагрым і, вядома, памятнае фота ля фотазоны.
Увазе наведвальнікаў павільёна была прадстаўлена тэхніка для працы і адпачынку, для кухні і ўборкі, для саду і агарода, якую можна было набыць прама на кірмашы ва ўрачыстай абстаноўцы.