Па пакупкі - у Белтэлекам? Лёгка! Кампанія актыўна развівае сетку фірмовых магазінаў, дзе можна набыць бытавую і камп'ютарную тэхніку, тэлефоны і іншыя патрэбныя рэчы. Новыя гандлёвыя пункты ў бліжэйшы час з'явяцца і ў Брэсцкай вобласці.
Ужо больш за тры гады РУП "Белтэлекам" рэалізуе розныя тавары праз анлайн-каталог shop.beltelecom.by. Ну а цяпер вырашана "прапампаваць" і афлайн-гандаль. Прасцей кажучы, адкрываць офісы продажаў, куды пакупнікі могуць зайсці як у звычайны магазін.
Умовы - выгадныя, кошты - таксама. Ёсць магчымасць атрымаць растэрміноўку да 24 месяцаў без першапачатковага плацяжу. У асартыменце - мноства найменняў тавараў, уключаючы тэлевізары, смартфоны, планшэты, ноўтбукі, электрасамакаты, кавамашыны, робаты-пыласосы, разумныя калонкі і многае іншае.
Больш падрабязна чытайце ў газеце zarya.by