Адзіны дзень інфармавання ў Віцебскім філіяле "Белтэлекам" | Белтелеком

Адзіны дзень інфармавання ў Віцебскім філіяле "Белтэлекам"

Сёння ў філіяле ў фармаце відэа-аўдыё-канферэнцыі і ў фармаце адкрытага дыялогу ў падраздзяленнях перад калектывамі прадпрыемства асвятляецца тэма:
ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА: ЗНАЧЭННЕ МІРУ І ЗГОДЫ
Дзень народнага адзінства - гэта адно з найважнейшых святаў Рэспублікі Беларусь, значэнне якога з кожным годам толькі ўзрастае.
Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы А. Р. Лукашэнка, " не было б гэтага ўз'яднання, не было б у нас ні Дня Перамогі, ні Дня Незалежнасці. Нас бы не было. Таму што не было б той зямлі, на якой продкі нашы нарадзіліся і якую сваёй працай апрацоўвалі».
З асвятленнем аспектаў дзяржаўнай ідэалогіі і яе рэалізацыі выступіў тэлежурналіст, карэспандэнт Прэзідэнцкага пула, палітычны аглядальнік ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», аўтар і вядучы праграмы «Палітыка без гальштукаў і купюр» Пустоў Яўген Валянцінавіч.