ГОД БЕЛАРУСКАЙ ЖАНЧЫНЫ! Працягваем знаёміць вас з выдатнымі супрацоўніцамі Віцебскага філіяла " Белтэлекам" | Белтелеком

ГОД БЕЛАРУСКАЙ ЖАНЧЫНЫ! Працягваем знаёміць вас з выдатнымі супрацоўніцамі Віцебскага філіяла " Белтэлекам"

Знаёмцеся: Іна Якшына, электрамеханік сувязі службы 123!
Іна прыйшла ў "Белтэлекам " у 1994 годзе. Ужо 20 гадоў яна дапамагае абанентам Віцебскага філіяла вырашаць тэхнічныя пытанні.
За шматгадовую працу і адданасць справе Іна неаднаразова ўзнагароджвалася Падзякай дырэктара.
Жыццё кіпіць не толькі на працы:
- Творчасць: піша цудоўныя карціны акварэллю.
- Спорт: любіць фітнес і фігурнае катанне.
- Драйв: увесь час падарожнічае і выбірае актыўны адпачынак.
- Сям'я: выдатная мама, якая ў мінулым месяцы прымерыла новую шчаслівую ролю — цешчы!
"Вельмі рада працаваць на карысць краіны ў калектыве прафесіяналаў!",- прызнаецца Іна.
Ганарымся такімі рознабаковымі і адданымі справе калегамі!