«Белтэлекам» прымае ўдзел у Міжнародным аптовым тэлекамунікацыйным кангрэсе iWTC 2025, які праходзіць 14-15 красавіка ў сталіцы Узбекістана, г. Ташкенце. Дэлегацыю нашай кампаніі ўзначальвае генеральны дырэктар Аляксей Івашкін.
Кангрэс iWTC 2025 дае унікальную платформу для ўстанаўлення партнёрскіх сувязей і пашырэння супрацоўніцтва паміж ключавымі гульцамі тэлекамунікацыйнага рынку.
Цэнтральнай падзеяй першага дня стала панэльная дыскусія «Будучыня тэлекамунікацый у СНД: Інавацыі ў кіраванні і павышэнне эфектыўнасці бізнесу», арганізаваная пад эгідай Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (РСС). У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі вядучых тэлекамунікацыйных кампаній і эксперты галіны.
Аляксей Івашкін, з'яўляючыся таксама Старшынёй Савета аператараў электрасувязі і інфакамунікацый РСС, прадставіў вопыт «Белтэлекама» ў стварэнні і развіцці лічбавай экасістэмы. Ён пазнаёміў прысутных з дасягненнямі кампаніі і перспектывамі далейшай працы ва ўмовах сучаснага рынку.
Удзельнікі дыскусіі сфакусавалі ўвагу на ключавых пытаннях развіцця тэлекамунікацый у рэгіёне: перспектыўных бізнес-мадэлях, інавацыйным упраўленні і павышэнні эфектыўнасці на рынку мабільнай сувязі. У прыватнасці, эксперты абмеркавалі, як тэхналагічныя дасягненні спрыяюць эканамічнаму росту, устойліваму развіццю і рэалізацыі канцэпцыі «разумных гарадоў». Асаблівую ўвагу ўдзялілі гатоўнасці інфраструктуры да новых задач і эфектыўных падыходаў да яе мадэрнізацыі.
Удзел у iWTC 2025 дазволіл вывучыць лепшы вопыт вядучых аператараў і пазнаёміцца з інавацыямі тэлекамунікацыйнага рынку.