Больш за 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адпаведныя Указ і Распараджэнне падпісаў 17 красавіка Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
З вялікім гонарам паведамляем, што ў ліку ўзнагароджаных – нашы калегі, якія ўнеслі вялікі асабісты ўклад у развіццё галіны сувязі.
Медалі «За працоўныя заслугі» ўдастоены:
Генадзь Васільевіч Мельнікаў, першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам»;
Генадзь Міхайлавіч Говін, намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам».
Усё прафесійнае жыццё Генадзя Васільевіча Мельнікава звязана з галіной сувязі, якой ён прысвяціў больш за 40 гадоў. Свой працоўны шлях пачаў у 1981 годзе з пасады інжынера. Прайшоўшы па прыступках кар'ернай лесвіцы, у 2020 годзе заняў пасаду першага намесніка генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам». Яго кампетэнтнасць, адказнасць і стратэгічнае мысленне дазваляюць упэўнена дасягаць пастаўленых мэт і актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі стратэгічных задач развіцця нашага прадпрыемства.
Агульны стаж Генадзя Міхайлавіча Говіна складае 37 гадоў, з іх 31 год ён працуе ў галіне сувязі. За час працы ў Брэсцкім філіяле РУП «Белтэлекам» Генадзь Міхайлавіч Говін зарэкамендаваў сябе як высокакваліфікаваны спецыяліст, граматны і ініцыятыўны кіраўнік. Генадзь Міхайлавіч уносіць істотны ўклад у тэхнічнае развіццё філіяла, удзельнічае ва ўкараненні інавацыйных рашэнняў, дзеліцца сваім вопытам і ведамі з маладымі сувязістамі.
Віншуем калег з заслужанай узнагародай і жадаем далейшых прафесійных поспехаў!