«Белтэлекам» прыняў актыўны ўдзел у юбілейным форуме Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (РСС) «35 гадоў разам: Лічбавая будучыня адзінай прасторы». Маштабнае мерапрыемства, якое аб’яднала экспертаў галіны, адбылося 8-9 верасня ў Маскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Праграма Форуму РСС комплексна ахапіла ключавыя напрамкі дзейнасці РСС і была сфакусіравана на фарміраванні канкрэтных рашэнняў для развіцця галіны сувязі ў рэгіёне.
Работа праходзіла ў чатырох тэматычных секцыях:
- «Лічбавая трансфармацыя паштовай галіны і лагістыкі ў рэгіёне: новыя выклікі і магчымасці»;
- «Міжнародная інфармацыйная бяспека: устойлівасць у эпоху перамен як аснова лічбавага развіцця»;
- «Штучны інтэлект: выклікі і кропкі росту ў Цэнтральнай Еўразіі»;
- «Электрасувязь і ІКТ: фундамент лічбавага суверэнітэту».
Даклад у Секцыі 4 «Электрасувязь і ІКТ: фундамент лічбавага суверэнітэту» прадставіў Андрэй Жаркевіч, намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белтэлекам». Мадэратарам секцыі выступіў генеральны дырэктар РСС Аляксей Барадзін. Дыскусіі экспертаў прысвячаліся будаўніцтву ўстойлівай, бяспечнай і апераджальнай інфраструктуры электрасувязі / ІКТ.
Удзел прадстаўнікоў «Белтэлекам» у такім важным мерапрыемстве падкрэслівае нацэленасць кампаніі на ўмацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва.
Рэгіянальная садружнасць у галіне сувязі створана 17 снежня 1991 г. у г. Маскве Адміністрацыямі сувязі 11 краін з мэтай супрацоўніцтва і правядзення ўзгодненых дзеянняў гэтых дзяржаў у галіне электрычнай і паштовай сувязі. РСС з’яўляецца міжнароднай арганізацыяй з функцыямі міждзяржаўнага каардынуючага органа СНД у галіне электрычнай і паштовай сувязі, мае статус наглядальніка ў Міжнародным саюзе электрасувязі і Сусветным паштовым саюзе, а таксама ўзаемадзейнічае з іншымі міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі.