1 ПРЫЗНАЧЭННЕ
Гэты дакумент устанаўлівае парадак узаемаадносін паміж Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам электрасувязі "Белтэлекам" (далей - Аператар) і фiзiчнай асобай, юрыдычнай асобай, або індывідуальным прадпрымальнікам (далей – Абанент), якія выкарыстоўваюць прапанаваную Аператарам паслугу "Ідэнтыфікацыя лініі выклікаючага абанента" (далей – Паслуга).
2 ВОБЛАСЦЬ УЖЫВАННЯ
2.1 Гэты дакумент уводзіцца замест Парадку аказання паслугі "Ідэнтыфікацыя лініі выклікаючага абанента (CLIP)", зацверджанага 21.12.2017.
2.2 Умовы гэтага Парадку абавязковыя для прымянення ўсімі структурнымі падраздзяленнямі Аператара пры аказанні Паслугі і Абанентам пры карыстанні Паслугай.
2.3 Ключавыя словы: Абанент, тэлефон, Паслуга, CLIP.
3 ТЭРМІНЫ, АЗНАЧЭННІ, СКАРАЧЭННІ і АБРЭВІЯТУРЫ
У гэтым Парадку прымяняюцца наступныя тэрміны з адпаведнымі азначэннямі:
Абанент – фізічная, юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, які заключыў з Аператарам Дадатак аб аказанні Паслугі і Дадатак аб аказанні паслуг тэлефоннай сувязі або Дадатак аб аказанні паслуг у складзе пакетаў.
Дадатковая паслуга электрасувязі – паслуга электрасувязі, якая аказваецца Аператарам у дадатак да асноўнай паслугі (паслугі тэлефоннай сувязі) згодна з відавочна выяўленым запытам Абанента.
Кабінет карыстальніка - інфармацыйная сістэма, прызначаная для кантролю стану асабовага рахунку, плацяжоў і кіравання Паслугай.
Асабовы рахунак - рахунак у разліковай сістэме Аператара, прызначаны для ўліку паслуг, якія аказваюцца Абаненту, уліку паступлення і расходавання грашовых сродкаў за паслугі.
"Мой Белтэлекам" – cэрвіс самаабслугоўвання абанентаў, даступны праз вэб-партал my.beltelecom.by і дадатак "Мой Белтэлекам" (для аперацыйных сістэм iOS і Android), які дазваляе Абаненту ажыццяўляць аперацыі са сваім асабовым рахункам і паслугамі.
Аператар – Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам".
Платформа IMS/NGN – апаратна-праграмны комплекс "Абсталяванне платформы NGN/IMS, уключаючы абсталяванне сеткавых элементаў платформы NGN/IMS, сістэмы кіравання NGN/IMS".
Паслуга "Ідэнтыфікацыя лініі выклікаючага абанента (CLIP)" - дадатковая паслуга электрасувязі, якая забяспечвае атрыманне канцавой прыладай выклікаемага Абанента (тэлефонны апарат, факсімільны апарат, мадэм і іншыя прылады, сумяшчальныя з патрабаваннямі серыі стандартаў ETSI EN 300 659) інфармацыі аб нумары выклікаючага абанента, а таксама аб даце і часе паступлення выкліку, з наступным адлюстраваннем на дысплеі канцавой прылады. У выпадку немагчымасці вызначэння нумара выклікаючага абанента (выклік з таксафона, міжгародні або міжнародны выклік, выклік з сеткі, вызначэнне нумароў якой не даступна, выклік ад абанента, перадача нумара якога забаронена), Паслуга CLIP забяспечвае атрыманне канцавой прыладай выклікаемага абанента сімвала-індыкатара, які адпавядае прычыне немагчымасці індыкацыі нумара. Паслуга адпавядае стандарту ETS 300 648. Тэхнічная рэалізацыя Паслугі адпавядае серыі стандартаў ETSI EN 300 659.
Caller ID (CID) - ідэнтыфікатар выклікаючага абанента.
4 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
4.1 Паслуга з'яўляецца дадатковай паслугай электрасувязі і прадастаўляецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці ў Аператара.
4.2 Узаемныя правы і абавязкі Аператара і Абанента ўстанаўліваюцца дагаворнымі адносінамі на аказанне Паслугі.
4.3 Паслуга не з"яўляюцца патэнцыяльна небяспечнай для жыцця, здароўя чалавека, маёмасці і навакольнага асяроддзя.
4.4 Пры аказанні Паслугі, Аператар выкарыстоўвае абсталяванне, пацвярджэнне адпаведнасці якога выканана згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
4.5 Паслуга аказваецца Аператарам на падставе Ліцэнзіі, выдадзенай Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
4.6 Аператар ажыццяўляе ўлік на асабовым рахунку Абанента паслуг Аператара, якія спажываюцца Абанентам, а таксама іншых неабходных на думку Аператара звестак. Абанент пацвярджае, што ў выпадку ўзнікнення спрэчкі адносна факта аказання Паслугі наяўнасць адпаведных звестак у базах даных Аператара з'яўляецца дастатковым доказам для пацвярджэння факта аказання Абаненту Паслугі.
4.7 Для карыстання Паслугай Абаненту неабходна набыць канцавую абаненцкую прыладу, якая падтрымлівае функцыю Caller ID (CID). Варыянты адлюстравання інфармацыі аб выклікаючым абаненце залежаць ад тэхнічных магчымасцяў канцавой абаненцкай прылады.
4.8 Кансультацыі па пытаннях аказання Паслугі ажыццяўляюцца ў офісах продажаў Аператара або ў службе тэхнічнай і кансультацыйнай падтрымкі Аператара па тэлефоне 123 (званок на службу 123 бясплатны для абанентаў сеткі стацыянарнай сувязі Аператара і для абанентаў аператараў сотавай рухомай электрасувязі Рэспублікі Беларусь). Таксама пытанне да спецыяліста па Паслузе можна задаць, запоўніўшы форму на сайце www.beltelecom.by на старонцы "Пытанне спецыялісту" https://www.beltelecom.by/feedback/appeals/vopros_specialistu).
5 УМОВЫ ПРАДАСТАЎЛЕННЯ ПАСЛУГ
5.1 Паслуга прадастаўляецца Абаненту ў рамках заключанага Дагавора аб аказанні паслуг і Дадатка аб аказанні паслуг тэлефоннай сувязі або Дадатка аб аказанні пакетаў паслуг да Дагавора аб аказанні паслуг (далей - Дагавор).
5.2 Абанентам пакетаў паслуг, з уваходнай у склад пакета Паслугай, актывізацыя Паслугі не патрабуецца. Ва ўсіх астатніх выпадках актываваць Паслугу Абанент можа любым з наступных спосабаў:
- у офісе продажаў Аператара, запоўніўшы Бланк заказу дадатковых відаў паслуг, адзначыўшы ў ім паслугу CLIP;
- падаўшы пісьмовую заяву ад свайго імя прадстаўніку Аператара;
- зрабіўшы заказ Паслугі праз "Кабінет карыстальніка" або сэрвіс "Мой Белтэлекам" (дадзены сэрвіс даступны толькі для абанентаў, якія маюць падключэнне тэлефонаў да мясцовай сеткі электрасувязі з выкарыстаннем платформы IMS/NGN).
5.3 Пры наяўнасці ў Аператара тэхнічнай магчымасці прадастаўлення Паслугі прадстаўнік Аператара на працягу 3 рабочых дзён з моманту прыняцця заявы актывуе Паслугу.
5.4 Пасля актывацыі Аператарам Паслуга прадастаўляецца Абаненту кругласутачна.
5.5 У выпадку несвоечасовай аплаты Абанентам паслуг тэлефоннай сувязі згодна з Дагаворам, Аператарам адносна Абанента прымяняецца часовае спыненне доступу да Паслугі да поўнага пагашэння існуючай запазычанасці.
5.6 Поўнае спыненне аказання Абаненту Паслугі ажыццяўляецца пасля скасавання Дагавора або падачы заявы Абанента аб адмове далейшага карыстання Паслугай.
5.7 Адмова ад Паслугі, за выключэннем Паслугі ў складзе пакета паслуг, афармляецца спецыялістам Аператара ў офісе продажаў па заяве з прад'яўленнем Абанентам дакумента, які пацвярджае асобу, ці самастойна Абанентам праз "Кабінет карыстальніка" або сэрвіс "Мой Белтэлекам". Адмова ад Паслугі не з'яўляецца скасаваннем Дагавора.
6 ПАРАДАК АПЛАТЫ ПАСЛУГІ
6.1 Кошт Паслугі вызначаецца ў адпаведнасці з зацверджанымі Аператарам тарыфамі.
Аператыўная інфармацыя аб дзеючых тарыфах даступна на сайце Аператара па адрасе: https://www.beltelecom.by.
6.2 Аплата Паслугі ажыццяўляецца Абанентам спосабам, на ўмовах і ў тэрміны, вызначаныя Дагаворам, і ў адпаведнасці з зацверджанымі Аператарам тарыфамі.
6.3 Аплата за Паслугу налічваецца з моманту актывацыі. У выпадку, калі аказанне Паслугі пачата/завершана не з 1-га (першага) дня месяца, то памер абаненцкай платы будзе разлічвацца прапарцыянальна колькасці фактычных дзён аказання Паслугі.
7 ТЭХНІЧНАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ І ПАДТРЫМКА АБАНЕНТАЎ
7.1 Аператар плануе і праводзіць перыядычнае тэсціраванне, настройку і рамонт абсталявання, неабходнага для забеспячэння якаснага прадастаўлення Паслугі.
7.2 Інфармацыя пра час і працягласць планава-прафілактычных работ, а таксама аб буйных аварыях, іх прычынах і меркаваных тэрмінах устаранення, размяшчаецца на карпаратыўным сайце Аператара па адрасе: https://www.beltelecom.by.
7.3 Зварот да службы тэхнічнай падтрымкі Аператара ажыццяўляецца па тэлефонным нумары 123.
8 ПРАД'ЯЎЛЕННЕ РЭКЛАМАЦЫЙ, ВЫРАШЭННЕ РОЗНАГАЛОССЯЎ
8.1 Пры невыкананнi або неналежным выкананнi Аператарам абавязацельстваў, абумоўленых у дагаворных адносінах на прадастаўленне Паслугі, Абанент мае права прад"явіць рэкламацыю Аператару.
8.2 Рэкламацыя прад'яўляецца ў пісьмовым выглядзе.
8.3 Аператар разглядае рэкламацыю Абанента згодна з патрабаваннямі заканадаўства і стандартамі прадпрыемства па разглядзе зваротаў карыстальнікаў.
8.4 Рознагалоссі, звязаныя з дагаворнымі адносінамі, якія не могуць быць вырашаныя Бакамі шляхам перагавораў, а таксама ў парадку разгляду прэтэнзій, разглядаюцца ў судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
9 УНЯСЕННЕ ЗМЯНЕННЯЎ І ЎВЯДЗЕННЕ Ў ДЗЕЯННЕ ПАРАДКУ
9.1 Гэты Парадак устанаўліваецца Аператарам самастойна.
9.2 Аператар мае права па сваім меркаванні ўносіць змены (дапаўненні) у гэты Парадак, публікуючы гэты Парадак з улікам унесеных змяненняў і дапаўненняў на сайце Аператара www.beltelecom.by.
9.3 Гэты Парадак уступае ў сілу з моманту яго зацвярджэння Аператарам.
10 ДАДАТКОВЫЯ ЎМОВЫ
Іншыя пытанні аказання Паслугі, не закранутыя гэтым Парадкам, рэгулююцца дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.