ТуромшаТаццяна Юр'еўнаНамеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і камерцыйных пытанняхНарадзілася ў г. Гомелі ў 1981 годзе.У 2004 годзе скончыла Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.А.Сухога, у 2015 годзе прайшла перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.Працоўную дзейнасць пачала ў 2004 годзе на пасадзе спецыяліста па маркетынгу прадпрыемства «Гомельскае ВА «Крышталь». Затым працавала ў ТАА «Белвініл» і РУП «Цэнтр навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі». З 2008 года - у аддзеле продажаў і абслугоўвання СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» ў г. Гомелі. У 2011-2018 гадах узначальвала камерцыйную службу Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам». З 2018 па 2025 год займала кіруючыя пасады ў РУП «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам» і навукова-вытворчым рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Навукова-даследчы інстытут тэхнічнай абароны інфармацыі».З ліпеня 2026 года займае пасаду намесніка генеральнага дырэктара па эканоміцы і камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам».Ажыццяўляе кіраўніцтва адзінай эканамічнай палітыкай, распрацоўкай доўгатэрміновых і бягучых прагнозаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця, бізнес-планаў развіцця арганізацыі. Фарміруе стратэгію ў галіне ўкаранення паслуг электрасувязі і іншых прадуктаў прадпрыемства, вызначае асноўныя напрамкі, стратэгію продажаў. Забяспечвае кіраўніцтва ў галіне маркетынгу, арганізуе вывучэнне тэндэнцый рынку паслуг электрасувязі. Кіруе фінансавай дзейнасцю прадпрыемства. Службовы тэлефон: +375 17 2171006 (прыёмная) Друк