Разумны прыпынак | Белтелеком

Разумны прыпынак

Пакетная прапанова "Разумны прыпынак" прызначана для павышэння камфорту і бяспекі грамадзян, якія чакаюць грамадскі транспарт на тэрыторыі спецыяльна абсталяваных прыпыначных павільёнаў.

Пакетная прапанова складаецца з наступных кампанентаў:

  • паслуга "Відэакантроль";
  • паслуга "Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi";
  • паслуга VPN (для падключэння трывожнай кнопкі);
  • работы па мантажы і наладзе элементаў Разумнага прыпынку;
  • паслуга па эксплуатацыйна-тэхнічнаму абслугоўванню (ЭТА) з прадастаўленнем элементаў Разумнага прыпынку.

У якасці элементаў Разумнага прыпынку могуць выкарыстоўвацца наступныя віды абсталявання:

  • Электроннае табло, для размяшчэння інфармацыі аб раскладзе руху грамадскага транспарту;
  • Сэнсарная панэль з дыяганаллю 50", 60", 65", 75" (памер дыяганалі можа вар'іравацца), з сэнсарным кіраваннем, у антывандальным, пыла- і вільгацеахаваным корпусе для доступу да Дадатку "Мой горад" (пры яго наяўнасці ў канкрэтным горадзе);
  • Трывожная кнопка.

У пералік работ па мантажы і наладзе элементаў Разумнага прыпынку ўключаюцца наступныя віды работ:

  • ацэнка параметраў Прыпынкавага павільёна на прадмет магчымасці размяшчэння элементаў Разумнага прыпынку (памеры павільёна, магчымасць вытрымаць вагу элементаў, іншыя асаблівасці, якія ўплываюць на працэс мантажу элементаў);
  • закупка абсталявання (элементы Разумнага прыпынку з улікам пажаданняў Абанента і параметраў Прыпынкавага павільёна, камутацыйнае (камутатар на патрэбную колькасць партоў у залежнасці ад колькасці элементаў, заказаных Абанентам) і мацавальнае абсталяванне пры неабходнасці);
  • правядзенне мантажных работ і настройкі элементаў Разумнага прыпынку, камутацыйнага абсталявання.

Тарыфы на пакетную камерцыйную прапанову "Разумны прыпынак", якая аказваецца юрыдычным асобам 

Уводзяцца з 05 верасня 2025 года

№ п/п

Найменне паслуг

Тарыф, рублёў

юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі

без уліку ПДВ

1

Эксплуатацыйна-тэхнічнае абслугоўванне з прадастаўленнем элементаў Разумнага прыпынку, за адзін элемент у месяц:

 

1.1

электроннае табло

157,00

1.2

сэнсарная панэль

 

1.2.1

дыяганаль 65"

390,00

 

дыяганаль 55"

367,20

 

дыяганаль 50"

325,40

2

Дадатковыя паслугі:

 

2.1

няпланавы выезд спецыяліста, за адзін выезд

28,00

Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на пакетную камерцыйную прапанову "Разумны прыпынак", якая аказваецца юрыдычным асобам

1

Сапраўдная Інструкцыя вызначае парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў на пакетную камерцыйную прапанову "Разумны прыпынак", якая аказваецца юрыдычным асобам.

2

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы на пакетную камерцыйную прапанову "Разумны прыпынак", якая аказваецца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам устаноўлены без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць спаганяецца згодна з заканадаўствам.

3

Мінімальным напаўненнем для прадастаўлення Пакетнай прапановы з'яўляецца замова паслугі «Відэакантроль» з устаноўкай адной відэакамеры з дазволам 2 Мпікс і паслугі эксплутацыйна-тэхнічнае абслугоўванне (ЭТА) з падаваннем у карыстанне Электроннага табло.

4

Пакетная камерцыйная прапанова "Разумны прыпынак" можа ўключаць: паслугу "Відэакантроль", паслугу "Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi", паслугу VPN, работы па мантажы і наладзе элементаў Разумнага прыпынку, паслугу па эксплуатацыйна-тэхнічным абслугоўванні (ЭТА) з прадастаўленнем элементаў Разумнага прыпынку.

 

Аднаразовыя і штомесячныя платы за аказанне паслугі "Відэакантроль" і паслугі "Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi" спаганяюцца ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі.

 

За аказанне паслугі VPN для падключэння Трывожнай кнопкі спаганяюцца аднаразовыя і штомесячныя платы ў адпаведнасці з тарыфамі на паслугу "Аб'яднанне карпаратыўных сетак па IP-пратаколе (VPN)" за кожную кропку падключэння з разліку паласы прапускання ў памеры 1 Мбіт/с для кожнай Трывожнай кнопкі.

5

За няпланавы выезд спецыяліста РУП "Белтэлекам" спаганяецца аднаразовая плата. Няпланавы выезд спецыяліста ўключае кошт прафілактычных і аднаўленчых работ на абсталяванні элементаў Разумнага прыпынку без уліку матэрыялаў, затрачаных пры правядзенні гэтых работ. Кошт матэрыялаў спаганяецца звыш кошту пакетнай камерцыйнай прапановы Разумны прыпынак са стаўкай ПДВ 20%.