Паслуга "Інтэрактыўнае апытанне" уяўляе сабой фіксаванне статстычных звестак аб колькасці званкоў, якія паступілі на выдзеленыя тэлефонныя нумары ад абанентаў сеткі электрасувязі агульнага карыстання, адлюстраванне вынікаў «Інтэрактыўнага апытання» на web-старонцы http://interopros.beltelecom.by у рэжыме рэальнага часу, а таксама тарыфікацыю паступаючых выклікаў ад абанентаў (у выпадку, калі званкі абанентаў будуць платнымі, па тарыфах Заказчыка).
Пры дапамозе гэтай паслугі Заказчык мае магчымасць:
- папулярызаваць сваю прадукцыю;
- праводзіць маркетынгавыя даследаванні ў дачыненні да сваіх тавараў, паслуг, кліентаў і канкурэнтаў;
- арганізаваць сваю работу на аснове самых свежых статыстычных звестак;
- праводзіць сацыялагічныя апытанні грамадскай думкі, гульневыя перадачы (латарэі, віктарыны і інш.) і г.д.
Пры гэтым рэзультаты "Інтэрактыўнага апытання" могуць неадкладна прадстаўляцца ў розных сродках масавай інфармацыі (напрыклад, у тэле- і радыеэфіры, у сетцы Інтэрнэт), аб'яўляецца па заканчэнні апытання альбо выкарыстоўвацца для ўнутрыфірмавых мэтаў.
Доступ да паслугі "Інтэрактыўнае апытанне" для абанентаў Рэспублікі Беларусь арганізуецца з выкарыстаннем нумарацыі фармата 8-803-АВС-хххх (у выпадку, калі званкі для абанентаў суткі электрасувязі агульнага карыстання будуць бясплатнымі) і фармата 8-810-АВС-хххх (у выпадку, калі званкі для абанентаў сеткі электрасувязі агульнага карыстання будуць платнымі) дзе:
8 - код выхада на міжнародную станцыю,
803, 810- код паслугі (803- бясплатнае апытанне, 810 – платнае апытанне),
АВС - рэгіянальны код паслугі,
хххх - код Заказчыка.
Нумарацыя прызначаецца РУП «Белтэлекам» па ўзгадненні з заказчыкам паслугі.
Магчымасці паслугі:
- аўтаматычны пачатак/спыненне ўліку выклікаў і SMS на зададзены час;
- cамастойная актывацыя/дэактывацыя галасавання Заказчыкам праз web-партал Паслугі (опцыя па патрабаванні);
- самастойнае абнуленне Заказчыкам лічыльніка на web-партале старонкі вынікаў галасавання;
- аўтаадказчык з маўленчым прывітаннем (для тэлефоннага галасавання);
- кантроль за дынамікай галасавання;
- атрыманне вынікаў галасавання ў рэжыме рэальнага часу для Заказчыка Паслугі;
- атрыманне/прагляд вынікаў праз сетку інтэрнэт (асобна/разам па тэлефонным і SMS галасаванні);
- вынікі апытання размяшчаюцца ў сетцы інтэрнэт па адрасе http://interopros.beltelecom.by (асобна/разам па тэлефонным і SMS галасаванні);
- выдзяленне рэквізітаў доступу да web-сервера інтэлектуальнай платформы для прагляду вынікаў галасавання (асобна/разам па тэлефонным і SMS галасаванні);
- перыяд абнаўлення звестак на web-сайце ўстанаўліваецца Заказчыкам самастойна і можа складаць 5 секунд, 30 секунд, 1 хвіліна, 2 хвіліны, 5 хвілін, 10 хвілін;
- атрыманне вынікаў праз сетку інтэрнэт (асобна/разам па тэлефонным і SMS галасаванні), выкарыстоўваючы HTTP запыт да лічыльніках вынікаў галасавання.
Тарыфы на паслугу "Інтэрактыўнае апытанне" | ||
Уводзяцца з 8 красавіка 2025 года | ||
№ п/п | Найменне паслугі | Тарыф, рублёў |
юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі (без уліку ПДВ) | ||
1 | Тэлефоннае злучэнне, за паслугу: | |
1.1 | званок на Еўрабачанне | 0,544 |
1.2 | званок на платнае інтэрактыўнае апытанне | 0,480 |
2 | Тэхнічнае забеспячэнне паслугі "Інтэрактыўнае апытанне" | |
2.1 | Арганізацыя паслугі з прысваеннем аднаго нумара, аднаразова | |
2.1.1 | галасавое тэлефоннае галасаванне | 200,00 |
2.1.2 | SMS-галасаванне | 75,00 |
2.2 | Актывізацыя кожнага наступнага нумара, пачынаючы з другога за нумар, аднаразова | |
2.2.1 | галасавое тэлефоннае галасаванне | 10,80 |
2.2.2 | SMS-галасаванне | 5,20 |
2.3 | Выдача пароля для доступу да WEB-сервера ІП, за паслугу | 42,00 |
2.4 | Выдача расшыфровачнай ведамасці, за перыяд назапашвання | 540,00 |
2.5 | Апрацоўка і выстаўленне рахунку: | |
2.5.1 | ад 1 да 10000 званкоў уключна | 74,00 |
2.5.2 | звыш 10000 за кожную поўную і няпоўную 1000 выклікаў | 7,40 |
2.6 | Выкарыстанне абсталявання інтэлектуальнай платформы, за кожныя поўныя ці няпоўныя 10 хвілін: | |
2.6.1 | да 30 хвілін уключна | |
2.6.1.1 | галасавое тэлефоннае галасаванне | |
з 9.00 да 23.00 | 146,00 | |
з 23.00 да 9.00 | 146,00 | |
2.6.1.2 | SMS-галасаванне | |
кругласутачна | 92,00 | |
2.6.2 | да 2 гадзін уключна | |
2.6.2.1 | галасавое тэлефоннае галасаванне | |
з 9.00 да 23.00 | 62,00 | |
з 23.00 да 9.00 | 33,00 | |
2.6.2.2 | SMS-галасаванне | |
кругласутачна | 38,00 | |
2.6.3 | да 2 гадзін уключна | |
2.6.3.1 | галасавое тэлефоннае галасаванне | |
з 9.00 да 23.00 | 54,00 | |
з 23.00 да 9.00 | 32,00 | |
2.6.3.2 | SMS-галасаванне | |
кругласутачна | 37,00 |