ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на работы па вымярэннях, выпрабаваннях, паверцы і каліброўцы, якія аказваюцца РУП "Белтэлекам" юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам 1 Сапраўдная Інструкцыя вызначае парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў на работы па вымярэннях, выпрабаваннях, паверцы і каліброўцы, якія аказваюцца РУП "Белтэлекам" юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. 2 У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы на работы па вымярэннях, выпрабаваннях, паверцы і каліброўцы, якія аказваюцца РУП "Белтэлекам" юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам устаноўлены без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць спаганяецца згодна з заканадаўствам. 3 Работы, па вымярэннях, выпрабаваннях, паверцы і каліброўцы, якія аказваюцца РУП "Белтэлекам" юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, выконваюцца ў адпаведнасці з вобласцю акрэдытацыі. 4 Тэрмін правядзення работ па вымярэннях, выпрабаванням, паверцы і каліброўцы - 1 месяц. 5 Пры выкананні тэрміновых работ па вымярэннях, выпрабаваннях, паверцы і каліброўцы плата спаганяецца па тарыфах з прымяненнем: - каэфіцыента 2 пры выкананні работ на працягу 3 (трох) рабочых дзён пасля аплаты; - каэфіцыента 1,5 пры выкананні работ на працягу 5 (пяці) рабочых дзён пасля аплаты; - пры невыкананні тэрміновых работ ва ўстаноўлены тэрмін сума надбаўкі, атрыманая пры афармленні заказу, цалкам вяртаецца заказчыку. Друк