Стварэнне сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі | Белтелеком

Стварэнне сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі

Паслуга дазваляе ажыццяўляць збор тэхналагічнай інфармацыі, рэзультатаў вымярэнняў і/альбо іншага трафіка з тэхналагічнага абсталявання Заказчыка, падключанага да кропак маніторынга, і перадаваць сабраную інфармацыю ў цэнтр маніторынга з неабходнай перыядычнасцю.

Схема арганізацыі паслугі прадугледжвае размяшчэнне кропак маніторынга і цэнтра маніторынга на мясцовым і/альбо рэгіянальным узроўнях сеткі перадачы дадзеных.

Паслуга «Стварэнне сеткі збора і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі» прадастаўляецца толькі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, за выключэннем Аператараў электрасувязі, якія маюць спецыяльнае дазваленне (ліцэнзію) МСіІ на аказанне паслуг электрасувязі.
Падрабязней з умовамі аказання паслугі «Стварэнне сеткі збора і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі» можна азнаеміцца ў раздзеле Парадак аказання паслугі.

Тарыфы на тэлематычныя паслугі стварэння сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
Уводзяцца з 8 красавіка 2025 года
№ п/п
Найменне паслуг
Тарыф без уліку падатку на дабаўленую вартасць, рублёў
1
Арганізацыя сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі, у залежнасці ад колькасці адначасова падключаемых кропак сеткі (кропак маніторынгу), аднаразова:
 
1.1
да 10 кропак уключна
63,00
1.2
ад 11 да 25 кропак уключна
112,00
1.3
ад 26 да 50 кропак уключна
235,00
1.4
ад 51 да 100 кропак уключна
470,00
2
Абаненцкая плата за адну кропку сеткі (кропку маніторынгу), у месяц:
 
2.1
з прапускной здольнасцю 64 Кбіт/с
3,30
2.2
з прапускной здольнасцю 128 Кбіт/с
3,40
2.3
з прапускной здольнасцю 256 Кбіт/с
3,60
ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаўна тэлематычныя паслугі стварэння сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
1Сапраўдная Інструкцыя вызначае парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў на тэлематычныя паслугі стварэння сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
2У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы на тэлематычныя паслугі стварэння сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам устаноўлены без падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць спаганяецца згодна з заканадаўствам.
3Кропка сеткі (кропка маніторынгу) - канцавы вузел сеткі тэлеметрыі (інтэрфейс СПД з прапускной здольнасцю 64Кбіт/с, 128Кбіт/с, 256Кбіт/с).
4Асноўныя тэхналогіі доступу, якія выкарыстоўваюцца для стварэння сетак збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі - хDSL, PON.
5Пры арганізацыі паслугі Заказчыку прадастаўляецца канцавое абсталяванне. Тып канцавога абсталявання вызначаецца тэхналогіяй, якая выкарыстоўваецца.
6Пры пашырэнні дзеючай сеткі плата за арганізацыю зноў падключаных кропак сеткі спагняецца зыходзячы з колькасці новых кропак падключэння (без уліку дзеючых). 
7Тэлематычная паслуга "Стварэнне сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі" не прадугледжвае доступ у Інтэрнэт.
8Тарыфы на тэлематычныя паслугі стварэння сеткі збору і перадачы інфармацыі ў сістэмах тэлеметрыі (пункты 1 і 2) уключаюць кошт работ па арганізацыі і прадастаўленню канала сувязі паміж вузлом сувязі і месцам усталявання мадэмаў.