ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі па арганізацыі і выкарыстанні серыйнага нумару, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам 1Гэтая інструкцыя вызначае парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі па арганізацыі і выкарыстанні серыйнага нумару, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. 2У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы на паслугі па арганізацыі і выкарыстанні серыйнага нумару, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, устаноўлены без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць спаганяецца згодна з заканадаўствам.3Пры аплаце за кожную лінію ISDN (2B + D), якая ўключана ў серыю на базе ВСС, да тарыфаў прымяняецца каэфіцыент 2.4Плата за кожную тэлефонную лінію аварыйных службаў 101, 102, 103, 104 спаганяецца як за прадастаўленне ў карыстанне кожнай злучальнай лініі ведамаснай тэлефоннай станцыі, якая забяспечвае выхад на сетку электрасувязі агульнага карыстання РУП «Белтэлекам» згодна з «Тарыфамі на паслугі далучэння сетак электрасувязі агульнага карыстання, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам».5Для тэлефонаў, устаноўленых у арганізацыях, якія фінансуюцца з бюджэту: выканаўчых камітэтах для арганізацыі «Даведачнай «аднаго акна», установах дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі; арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, у амбулаторных умовах і (або) праводзяць медыцынскую экспертызу; станцыях хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі; фельчарска-акушэрскіх пунктах; клубах, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці; дамах-інтэрнатах для інвалідаў і састарэлых; дамах-інтэрнатах для дзяцей-інвалідаў; дзіцячых інтэрнатных установах; бібліятэках абаненцкая плата спаганяецца згодна з тарыфамі на паслугі мясцовай тэлефоннай сувязі. Друк