Спосабы доступу Wi-Fi | Белтелеком

Спосабы доступу Wi-Fi

Для бесправаднога доступу да сеткі інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi вам неабходна:

  • мець прыладу, якая падтрымлівае Wi-Fi;
  • знаходзіцца ў зоне дзеяння хот-спота «BELTELECOM» або «byfly Wi-Fi»;
  • скарыстацца зручным для вам спосабам доступу.

Web-партал самаабслугоўвання (аўтарызацыі)
Калі вам неабходна атрымаць рэквізіты для доступу ў інтэрнэт або аўтарызавацца пад раней набытымі рэквізітамі, вы можаце скарыстацца web-парталам самабслугоўвання (аўтарызацыі) на сетцы Wi-Fi РУП «Белтэлекам» (SSID BELTELECOM). 

Пры дапамозе web-партала магчыма ажыццявіць пакупку рэквізітаў на нумар мабільнага тэлефона з аплатай праз банкаўскую карту.
Як працуе web-партал

Пры падключэнні да сеткі Wi-Fi і пасля ўводу http://wifi.beltelecom.by або любога іншага адраса ў радку браўзэра адчыняецца галоўная старонка web-партала самаабслугоўвання (аўтарызацыі). Пасля ўводу нумара мабільнага тэлефона і выбара пажаданага часу доступу, неабходна запоўніць форму з дадзенымі банкаўскай карты для аплаты*. Пасля правядзення аплаты на нумар мабільнага тэлефона будзе атрымана SMS паведамленне з лагінам і паролем для аўтарызацыі, а таксама спасылкай для аўтарызацыі.

Пры выбары аплаты замовы пры дапамозе банкаўскай карты, апрацоўка плацяжу (уключаючы ўвод нумара банкаўскай карты) ажыццяўляецца ТАА «Кампанія электронных плацяжоў«АССІСТ» з выкарыстаннем праграмна-апаратнага комплекса сістэмы электронных плацяжоў ASSIST, якая прайшла міжнародную сертыфікацыю. У сістэме, якая забяспечвае бяспеку плацяжоў, выкарыстоўваюцца спецыяльныя тэхнічныя меры для перадачы канфідэнцыяльнай інфармацыі ад кліента на сервер.

Пры ўзаемадзеянні з web-парталам могуць быць выкарыстаны абаненцкія прылады на базе аперацыйных сістэм Windows, Linux, Mac OS, а таксама мабільныя прылады на базе аперацыйных сістэм Android, iOS, Windows Phone. На кожнай з сістэм павінен прысутнічаць адзін з браўзэраў: Opera, Internet Explorer, Safari, Firefox, Chrome.
Для работы з web-парталам самаабслугоўвання (аўтарызацыі) сеткі Wi-Fi прылада павінна знаходзіцца ў зоне доступа сеткі Wi-Fi.

Карты доступу Wi-Fi

Набыць карту Wi-Fi ад byfly магчыма ў пунктах продажу.

Карты Wi-Fi ад byfly выпускаюцца розных наміналаў і тыпаў доступу:

пагадзіннага доступу: 60 хвілін, 180 хвілін, 600 хвілін;

сутачнага доступу: на 1 суткі, 3 суток, 5 суток.

Заўвага. Для рэалізацыі праз web-партал аўтарызацыі (самаабслугоўвання) даступныя наміналы карт - 60 мін., 1 суткі, 5 сутак.

Для таго каб скарыстацца картай, неабходна акуратна выдаліць ахоўнае пакрыццё і ўвесці рэквізіты карыстальніка ў вакно аўтарызацыі. Пры неабходнасці вы можаце карыстацца памяткай па наладзе доступу да сеткі інтернет па тэхналогіі Wi-Fi (WiFi Connection Instruction for desktop or lap-top computers).

Звяртаем Вашу ўвагу, што пры няправільным уводзе рэквізітаў карыстальніка (лагіна і пароля) тры разы, рэквізіты блакіруюцца на 10 хвілін. Па заканчэнні дадзенага часу вы можаце паспрабаваць яшчэ раз атрымаць доступ да сеткі.

Пагадзінныя і пасутачныя Карты Wi-Fi ад byfly не з'яўляюцца папаўняемымі. Гэта значыць што дзеля таго, каб працягнуць работу пасля таго, як скончыўся намінал карты, вам неабходна набыць яшчэ адну карту.
 Калі Вы жадаеце карыстацца аднымі і тымі ж рэквізітамі доступу, вам падойдзе  «Папаўняемая карта Wi-Fi».
«Папаўняемая карта Wi-Fi» - гэта тарыфны план без абаненцкай платы. Дае магчымасць папоўніць рахунак і карыстацца паслугай тады, калі гэта зручна. Рахунак грашовых сродкаў «не згарае». Карта папаўняецца па меры неабходнасці на якую заўгодна суму. Падключыцца да тарыфнага плана магчыма ў сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам».

ВАЖНА! Карыстаючыся доступам да інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi, неабходна помніць, што хуткасць доступу не з’яўляецца гарантаванай і можа вар’іравацца ў залежнасці ад колькасці карыстальнікаў, якія адначасова працуюць у кропцы доступу. Калі злучэнне ўстанавілася з хуткасцю, недастатковай для камфортнай работы (значыць, у гэты момант у кропцы доступу надта многа карыстальнікаў), мы рэкамендуем перапыніць сесію і ўстанавіць яе паўторна праз 15–20 мінут.Набыць карту доступу ў інтэрнэт  па тэхналогіі Wi-Fi магчыма пасля прадастаўлення дакумента, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца). Продаж картак і рэгістрацыя іх пакупнікоў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Загадам Прэзідэнта РБ №60 ад 01.02.2010г.  «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт».

Тэлефон кругласутачнай службы тэхнічнай падтрымкі па пытаннях работы паслугі 123.

Публічны дагавор

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка