1 Агульныя палажэнні 1.1 Гэты дакумент устанаўлівае парадак узаемаадносін паміж Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам электрасувязі «Белтэлекам» (далей - Аператарам) і фізічнай/юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам (далей - Абанент), якія выкарыстоўваюць паслугу «Дамафон» (далей - Паслуга), якая прадстаўляецца Аператарам. 1.2 Гэты дакумент уводзіцца ўпершыню. 1.3 Паслуга прадастаўляецца на дагаворнай аснове. 1.4 Паслуга, не з'яўляецца патэнцыйна небяспечнай для жыцця, здароўя і спадчыннасці чалавека, маёмасці і навакольнага асяроддзя. 1.5 Пры аказанні Паслугі, Аператар выкарыстоўвае абсталяванне, сертыфікаванае ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь. 1.6 Паслуга аказваецца Аператарам на падставе Ліцэнзіі №02140/487, выдадзенай Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на падставе рашэння ад 20 жніўня 2004 №47. 2 Тэрміны і азначэнні У гэтым дакуменце прымяняюцца наступныя тэрміны з адпаведнымі азначэннямі: Абанент - фізічная, юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, з якім у Аператара заключаны Дадатак аб аказанні паслуг тэлефоннай сувязі/Дадатак аб аказанні пакетаў паслуг і ў якога ў памяшканні ўстаноўлена абаненцкая выклікная прылада, а на ўваходзе ў пад'езд - зачыняльна-перамоўная прылада. Абаненцкая выклікная прылада - тэлефонны апарат (тэлефон), усталяваны ў памяшканні абанента і падлучаны да тэлефоннай сеткі з выкарыстаннем платформы IMS / NGN. Зачыняльна-перамоўная прылада – сукупнасць уваходных металічных дзвярэй, панэлі выкліку, кодавай прылады, замочнай прылады, блока кіравання (мантажная скрыня), зачыняцеля дзвярнога гідраўлічнага (даводчык дзвярной), кнопкі ўваходу, ключавой прылады, кабеляў электрасілкавання і кіравання, абсталявання электрасувязі. Зачыняльна-перамоўная прылада з'яўляецца агульнай уласнасцю ўдзельнікаў сумеснага домаўладання (пад'езда). Аператар - Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам». Паслуга «Дамафон» - паслуга электрасувязі, якая з'яўляецца дадатковай паслугай тэлефоннай сувязі, уяўляе сабой ўстаноўку тэлефоннага злучэння паміж панэллю выкліку зачыняльна-перамоўнай прылады і абаненцкай выклікной прыладай, кіраванне з абаненцкай выклікной прылады адкрыццём пад'ездных дзвярэй, прадастаўленне чып-ключа, а таксама тэхнічнае абслугоўванне зачыняльна-перамоўнай прылады. 3 Апісанне паслугі 3.1 Паслуга «Дамафон» (далей - Паслуга) прадугледжвае: - падлучэнне (актывацыю паслугі) Паслугі; - тэхнічнае абслугоўванне зачыняльна-перамоўнай прылады ў адпаведнасці з Дадаткам А; - прадастаўленне 1 ключа да зачыняльна-перамоўнай прылады для кожнага памяшкання (у т.л . для памяшканняў, уласнікі якіх не з'яўляюцца абанентамі Паслугі); - забеспячэнне працаздольнасці Паслугі 7 дзён у тыдзень 24 гадзіны ў суткі. 3.2 Аказанне Паслугі ажыццяўляецца пры наяўнасці пісьмовай згоды простай большасці ад агульнай колькасці ўдзельнікаў сумеснага домаўладання (1 памяшканне - 1 уладальнік) аднаго пад'езда на набыццё Паслугі (для дамоў, якія абслугоўваюцца ЖЭС, неабходна дадатковае ўзгадненне з ЖЭС). 3.3 У выпадку выхаду з ладу наступнага абсталявання: панэль выкліку, кодавая прылада, замочная прылада, блок кіравання, зачыняцель дзвярны гідраўлічны, ключавая прылада, кнопка выхаду, абаненцкія лініі (за выключэннем механічнага пашкоджання на тэрыторыі абанента), правады сілкавання і кіравання, рамонт дадзенага абсталявання ажыццяўляецца сіламі і сродкамі Аператара. Дадзеныя абавязацельствы не распаўсюджваюцца на выпадкі самавольнага дэмантажу, знішчэння, механічнага пашкоджання, крадзяжу абсталявання. 3.4 Аператарам могуць быць выкананы работы (не прадугледжаныя Паслугай), звязаныя з заменай абсталявання і элементаў зачыняльна-перамоўнай прылады ў сувязі з самавольным дэмантажом, знішчэннем, механічным пашкоджаннем, крадзяжом абсталявання. 3.5 Аператарам могуць быць выкананы работы па ўсталёўцы ўваходных металічных дзвярэй у пад'езд, а таксама па мантажы дамафона на ўмовах асобнага дагавора і дагаворнай цаны. Работы выконваюцца пры наяўнасці пісьмовай згоды простай большасці ад агульнай колькасці ўдзельнікаў сумеснага домаўладання (1 памяшканне - 1 уладальнік) аднаго пад'езда. 3.6 Кошт работ, абсталявання і матэрыялаў, згодна з п.3.3. и 3.4. гэтага Парадку, вызначаецца згодна з каштарысам выдаткаў, складзеным Аператарам, і падлягае кампенсацыi ўсімі зацікаўленымі ўдзельнікамі сумеснага домаўладання (пад'езда) у памеры, прапарцыйным долi кожнага ў праве агульнай уласнасцi на гэту агульную маёмасць (па звестках, прадастаўленым кіруючай або эксплуатуючай арганізацыяй). 4 Афармленне дагаворных адносін 4.1 Паслуга прадастаўляецца Абаненту ў рамках складзенага Дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі (далей - Дагавор) і Дадатка аб аказанні паслуг тэлефоннай сувязі / Дадатка аб аказанні пакета паслуг (далей - Дадатак), які з'яўляецца неад'емнай часткай Дагавора. 4.2 Кансультацыі і афармленне дагаворных адносін на Паслугу ажыццяўляюцца ў службах продажаў Аператара. 4.3 Пры ўмове складзенага з Абанентам Дадатку і пры наяўнасці ўсталяванай зачыняльна-перамоўнай прылады Аператарам ажыццяўляецца актывацыя Паслугі. 5 Актывацыя Паслугі Актывацыя/дэактывацыя Паслугі ажыццяўляецца на падставе дадзеных Бланка замовы, які з'яўляецца неад'емнай часткай Дадатку. 6 Парадак аплаты Паслугі 6.1 Аплата Паслугі ажыццяўляецца Абанентам на ўмовах і ў тэрміны, вызначаныя Дадаткам і ў адпаведнасці з зацверджанымі Аператарам тарыфамі. 6.2 Плата за падключэнне Паслугі і вырабленне чып-ключоў налічваецца аднаразова ў тым месяцы, у якім была актывавана Паслуга. У залежнасці ад формы разлікаў за паслугі тэлефоннай сувязі/пакета паслуг плацёж выстаўляецца ў агульны рахунак за аказаныя паслугі (крэдытная форма разлікаў) або налічваецца на асабісты рахунак пакета паслуг (авансавая форма разлікаў). 6.3 Штомесячная плата за эксплуатацыйна-тэхнічнае абслугоўванне зачыняльна-перамоўнай прылады налічваецца штомесяц. Калі аказанне Паслугі было пачата/завершана не з 1 чысла месяца, то памер штомесячнай платы будзе разлічвацца прапарцыйна колькасці фактычных дзён аказання Паслугі. Штомесячны плацёж уключаецца ў агульны рахунак за паслугі электрасувязі. 7 Тэхнічнае абслугоўванне 7.1 Аператар выконвае планавыя рамонтна-наладкавыя работы на сеткі сувязі, неабходныя для забеспячэння якаснага прадастаўлення Паслугі. 7.2 Аператар выконвае планавае тэхнічнае абслугоўванне зачыняльна-перамоўнай прылады ў адпаведнасці з пералікам работ (Дадатак А). 7.3 Служба тэхнічнай падтрымкі Абанентаў Паслугі функцыянуе на базе службаў тэлефоннай сувязі Аператара. 7.4 Зварот да службы тэхнічнай падтрымкі Абанентаў Паслугі ажыццяўляецца па тэлефонным нумары 123. 8 Размежаванне адказнасці 8.1 Аператар нясе адказнасць перад Абанентам: - за забеспячэнне ўстойлівай работы сеткі тэлефоннай сувязі; - за працаздольнасць зачыняльна-перамоўнай прылады (дамафона). 8.2 Абанент нясе адказнасць за працаздольнасць абаненцкіх выклікных прылад. 9 Прад'яўленне рэкламацый, вырашэнне рознагалоссяў 9.1 Пры невыкананні або неналежным выкананні Аператарам абавязацельстваў, абумоўленых у дагаворных адносінах на прадастаўленне Паслугі, Абанент мае права прад'явіць рэкламацыю Аператару. 9.2 Рэкламацыя прад'яўляецца ў пісьмовым выглядзе. 9.3 Аператар разглядае рэкламацыю Абанента згодна з патрабаваннямі заканадаўства і стандартаў прадпрыемства па разглядзе зваротаў карыстальнікаў. 9.4 Рознагалоссі, звязаныя з дагаворнымі адносінамі, якія не могуць быць вырашаныя бакамі шляхам перамоваў, а таксама ў парадку разгляду прэтэнзій, разглядаюцца ў судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 10 Унясенне змяненняў і ўвядзенне ў дзеянне парадку 10.1 Гэты Парадак устанаўліваецца Аператарам самастойна. 10.2 Аператар мае права па сваім меркаванні ўносіць змены і/або дапаўненні ў гэты Парадак, публікуючы гэты Парадак з улікам унесеных змяненняў і дапаўненняў на сайце Аператара www.beltelecom.by. 10.3 Гэты Парадак уступае ў сілу з моманту яго зацвярджэння Аператарам. 11 Дадатковыя ўмовы Іншыя пытанні аказання паслуг, якія ўваходзяць у Паслугу, не закранутыя гэтым Парадкам, рэгулююцца дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Дадатак А да Парадку аказання паслугі «Дамафон» Пералік работ па абслугоўванню зачыняльна-перамоўнай прылады Віды работ Перыядычнасць Вонкавы агляд складовых частак зачыняльна-перамоўнай прылады і вызначэнне іх тэхнічнага стану: ацэнка камплектнасці 1 раз у квартал агляд механічных пашкоджанняў карпусоў, карозіі і бруду 1 раз у квартал ацэнка трываласці мацаванняў, стану і працаздольнасці па знешніх прыкметах 1 раз у квартал Праверка працаздольнасці складовых частак зачыняльна-перамоўнай прылады праверка завесаў дзвярэй 1 раз у квартал праверка даводчыка 1 раз у квартал праверка кнопак клавіятуры 1 раз у квартал праверка ключавой прылады 1 раз у квартал праверка замка электрамагнітнага 1 раз у квартал праверка крыніц сілкавання магніта замыкальнай прылады 1 раз у квартал праверка стану размеркавання муфт, кантактаў размеркавальных скрыняў, клемных калодак 1 раз у квартал праверка цэласнасці ізаляцыі правадоў 1 раз у квартал праверка кнопак адкрыцця дзвярэй 1 раз у квартал праверка кантактаў платы кіравання электрамагнітнай замкавай прыладай, усталяванай у дзверы 1 раз у квартал Прафілактычныя работы змазка завесаў пад'ездных дзвярэй 1 раз у квартал замена дзвярнога ўшчыльняльніка 1 раз у 2 гады змазка даводчыка дзвярэй 1 раз у квартал візуальны агляд ахоўнага зазямлення зачыняльна-перамоўнай прылады 1 раз у 6 месяцаў рэгуляванне дзвярнога даводчыка пры адсутнасці слядоў наўмыснага пашкоджання 1 раз у 2 гады рэгуляванне якара замка электрамагнітнага 1 раз у 2 гады ачыстка ад пылу вонкавай паверхні блока выкліку, кантактаў раздымаў 1 раз у квартал аднаўленне трываласці мацавання кабельных злучэнняў блока кіравання, блока выкліку, замка электрамагнітнага і разъёмных злучэнняў 1 раз у 2 гады праверка стану, аднаўленне трываласці мацавання ліній сувязі 1 раз у квартал рэгуляванне балансу гучнасці перамоваў 1 раз у 2 гады чыстка дамафона 1 раз у квартал афарбоўка дзвярэй і дзвярнога блока 1 раз у 3 гады афарбоўка мантажнай скрыні 1 раз у 2 гады перапраграмаванне ЗПП 1 раз у 2 гады вымярэнне ахоўнага зазямлення 1 раз у 5 гадоў Дробны рамонт і замена камплектуючых замена кнопак і засцерагальнікаў у залежнасці ад іх зносу і тэхнічнага стану 1 раз у 2 гады замена кнопкі выхаду, кнопкі аварыйнага адчынення дзвярэй 1 раз у 2 гады рамонт даводчыка дзвярэй 1 раз у 2 гады замена даводчыка дзвярэй 1 раз у 2 гады Праверка працаздольнасці зачыняльна-перамоўнай прылады праверка магчымасці адкрыцця дзвярэй пры розных рэжымах 1 раз у квартал праверка магчымасці размовы з абанентам (выбарачна) 1 раз у квартал праверка рэжымаў праграмавання дамафона 1 раз у квартал Друк